Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.11.2018

Сто дарог за маімі плячыма…

  Такія цудоўныя радкі пісала некалькі дзясяткаў гадоў назад наша “палеская ластаўка”, прыгажуня-дзяўчына Жэня і наша знакамітая зямлячка Яўгенія Янішчыц.

  У гонар круглай даты, 70-годдзя з Дня нараджэння паэткі, прайшло шэраг мерапрыемстваў на яе малой радзіме.

  Святочная праграма была падзелена на некалькі этапаў.

  Літаратурная гасцёўня, якая прайшла ў раённай бібліятэцы імя Яўгеніі Янішчыц, была прысвечана прэзентацыі чатырохтомнага зборніка “Яўгенія Янішчыц. Творы, жыццяпіс, каментарыі”. Прызентавала гэты зборнік сяброўка паэтэссы Тамара Аўсяннікава, якая і з’яўляецца ўкладальніцай гэтага энцыклапедычнага выдання.

  

  Святочнае мерапрыемства працягнулася на малой радзіме Яўгеніі. Ля хаты, дзе яна нарадзілася, у вёсцы Рудка,быў ускладзены вянок памяці.

  Апошнія гады сваёй вучобы ў школе Яўгенія Янішчыц правяла ў Парэцкай школе, дзе і адчувала асаблівую падтрымку ў сваёй творчасці з боку любімага настаўніка Фёдара Фёдаравіча Цудзіла, які і стаў у будучым ініцыятарам стварэння ў школе музея,дзе зараз можна ўбачыць асабістыя рэчы паэткі і першыя рукапісы.

  Прыехаў на сустрэчу ў роднай школе і сын Янішчыц Андрэй разам са сваёю жонкаю Юліяй, якія падаравалі дырэктару музея Антаніне Паўлаўне партрэт маці і зборнік вершаў “Кахання сад і ластаўка вясны”.

  Завяршылася святочная праграма словамі самой паэткі ў гуказапісе, якая зычыла ўсім прысутным дабрабыту і радасці, дзякуючы за падтрымку і веру ў яе талент.

Дудко М.П.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры