Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.11.2018

Каласавіны

  З мэтай развіцця чытацкіх навыкаў і прапаганды творчасці “вялікага песняра” Якуба Коласа, а таксама юбілейнаму святкаванню 100-годдзя паэмы “Сымон-музыка” і 95-годдзя паэмы “Новая зямля” вучні і настаўнікі нашай школы прынялі ўдзел у фінальным тэатральным свяце “Каласавіны”, якое адбылося трэцяга лістапада ў Народным літаратурна-краязнаўчым музеі Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы.

  Такі тэатральны фестываль традыцыйна ладзіцца ў музеі ў Дзень нараджэння класіка. Вучні раённых школ напярэдадні падрыхтавалі відэаматэрыял з інсцэніроўкамі ўрыўкаў з яго цудоўных паэм-юбіляраў. Школы-пераможцы былі запрошаны ў музей для атрымання дыпломаў і ўзнагарод. Некаторыя вучні, якія прыехалі ў музей падрыхтавалі выступленні паводле твораў Якуба Коласа, а таксама вершы, прысвечаныя песняру.

  Наша школа атрымала дыплом пераможцы трэцяй ступені за аўтынтычнасць і самабытнасць перадачы матэрыялу з паэмы “Новая зямля”. Віншуем пераможцаў і спадзяемся, што яны будуць берагчы і шанаваць спадчыну Якуба Коласа. Ганаровы дыплом настаўнікам уручыла метадыст раённага аддзела па адукацыі Кахновіч Святлана Канстанцінаўна.

  На прыканцы свята кожны госць атрымаў смачны абаранак, бо ніякае свята не абыходзіцца без гасцінцаў. А гэта гасцінец непросты, а ад самога Коласа.

  Музей у шырокім сэнсе разумеецца як прастора памяці, разуменне і адчуванне гісторыі мінулага. Таму мы ўсіх запрашаем наведаць музей “вялікага песняра”, больш дасканала пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам цудоўнага паэта, які прысвяціў сваё жыццё беларускаму народу і роднай мілагучнай мове.

Верыч Дар’я, вучаніца VI класа