Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.11.2018

Сцежкамі Яўгеніі Янішчыц

  Восеньскія канікулы захапілі вучняў цікавымі падзеямі. Сярод іх – экскурсія ў вёску Парэчча, у музей Яўгеніі Янішчыц. Вучні сёмых класаў няшмат ведалі пра палескую ластаўку да наведвання музея. Але гэта было толькі спачатку.

  Пасля цікавай і пазнавальнай экскурсіі ў невялікім памяшканні, дзе сабраны багаты матэрыял пра жыццё і творчасць паэткі, вучні даведаліся шмат цікавага.

  Паслухалі не толькі паведамленне пра Яўгенію Янішчыц, але з задавальненнем прачытаныя на памяць Антанінай Паўлаўнай (экскурсаводам) вершы паэткі.

  Мы і не заўважылі, як прайшоў час экскурсіі. Са словамі падзякі наш клас пакінуў гасцінную школу, каб хутчэй падзяліцца ўражаннямі са сваімі роднымі.

    Петрашкевіч Н.І., класны кіраўнік 7 “А” класа