Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.09.2018

Сцяжынкамі роднага краю

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына,

         Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай…

  Кожны чалавек мае сваю спадчыну, сваю гісторыю з жыцця. Вельмі цудоўную спадчыну маюць і жыхары вёскі Пінкавічы. Не кожнаму чалавеку даводзіцца мець у гісторыі сваёй вёскі такія падзеі, як пабудова калодзежа на месцы былой крыніцы, жыццё і працу ў школе самаго Якуба Коласа.

  Першага і трэцяга верасня вучні VII, VIII, X і XI класса адправіліся ў “Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа” і “Музей піянерскай славы” у ЦТДіМ.

  Экскурсавод Музея піянерскай славы паведаміла вучням гісторыю развіцця піянерскага руху ў Пінскім раёне, пазнаёміла з людзьмі, якія былі лепшымі ў сваёй арганізацыі, паказвалі прыклад сваімі ўчынкамі і годна на грудзях насілі свой значок “акцябронка”, “піянера”, “камсамольца”. Пашчасціла вучням падудзець у піянерскі горн, пабарабаніць у барабан піянера-барабаншчыка.

 Далей старшакласнікаў сустракала былая школа, а цяпер – музей. Метадыст музея, Ж.М.Верыч, не адразу запрасіла вучняў у музей, а прапанавала пагутарыць у альтанцы каля калодзежа Якуба Коласа, прапанавала пачаставацца гаючай вадою з крыніцы.

 Пасля невялікай гутаркі-віктарыны вучні адправіліся ў музей. Там яны пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Якуба Коласа, які некалькі гадоў свайго жыцця прысвяціў людзям-сялянам вёскі Пінкавічы, стараючыся не толькі навучыць іх грамаце, але і абараніць іх у цяжкія хвіліны.

 Экскурсіі аказаліся цудоўнымі, пазнавальнымі, запамінальнымі і вясёлымі. Мы раім усім наведаць музеі і апынуцца ў мінулым, якое мы заўсёды павінны памятаць і аберагаць.

Верыч Аляксандр, вучань X класа