Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

24.09.18

Святкуем Багач

  Вясёлым і цікавым атрымалася  свята “Багач”, якое прайшло 22 верасня ў нашай школе. Падчас свята панавала святочная і лёгкая атмасфера, якая захавалася да канца мерапрыемства. Вучні аформілі святочны стол, прысвечаны Восені і святкаванню Багача, падрыхтавалі восеньскія вырабы з ураджаю гэтага года.

 «Каб вы былі багатыя, як гэтая восень!» — менавіта так звычайна вітаюць адзін аднаго на свята Багач.  Успамінаючы традыцыі і абрады нашых продкаў, вучні трэціх класаў наглядна паказалі святкаванне “Багача” у мінулым.

Галоўную ролю ў абрадзе гэтага свята выконвае “багач”. Гэта снапок жыта з устаўленай у яго воскавай свечкай. “Багач” стаіць на працягу ўсяго года ў доме чарговага гаспадара, пад іконамі. У гэты дзень свечка загараецца. Бацюшка праводзіць маленне ў доме, дзе стаіць “багач”. Потым гаспадар нясе “багач” у наступны двор, дзе іх сустракаюць гаспадары: на двары стаіць стол, накрыты белым абрусам, устаўлены снапкамі жыта, ячменя, пшаніцы. “Багач” ставіцца на стале да хлябоў. Служыцца маленне.

Гаспадары запрашаюць у хату, частуюць гасцей, “багач” ставіцца на покуці. Такм чынам абходзяць па чарзе ўсе хаты. Пасля заносяць у дом чарговага гаспадара, дзе ён застанецца цэлы год.

  Нездарама гавораць, што Багач у наш час – гэта Дажынкі. Таму на свята завітала і Восень. Восень павесяліла дзяцей гульнямі і конкурсамі, падвяла вынікі творчых работ вучняў, паслухала вершы і песні пра дары восені і з задавальненнем пачаставала кожнага ўдзельніка свята смачнымі і сакавітымі дарамі.

Ларёынава І.В.

класны кіраўнік ІІІ “А” класа