Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

09.10.17

1 тур рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадметам на старце

  7 кастрычніка ў нашай школе быў праведзены першы этап рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы і беларускай мове. Удзельнікамі алімпіяды  сталі навучэнцы 8-11 класаў, якія выказалі жаданне прыняць удзел у алімпіядзе, а таксама маюць дастаткова высокія паказчыкі ў вучэбнай дзейнасці.

 Актыўна вывучаючы навучальны прадмет падчас урокаў, удзельнікам алімпіяды даводзіцца таксама цікавіцца і тым аб'ёмам ведаў, які ляжыць за межамі школьнай праграмы. Гэты занятак істотна пашырае іх кругагляд і дазваляе атрымаць у выніку грунтоўныя веды па прадмеце.

  Так, напрыклад, заданні па беларускай мове далі магчымасць вучням актуалізаваць атрыманыя на ўроках веды па такіх раздзелах, як “Лексіка і фразеалогія”, “Фанетыка”, “Словаўтварэнне”, “Сінтаксіс і пунктуацыя”. Для выканання былі прапанаваны і заданні па беларускай літаратуры, якія зацікавілі вучняў сваёй неардынарнасцю.

   Для паспяховага выканання алімпіядных заданняў па матэматыцы вучням неабходна было праявіць не толькі выдатнае веданне праграмнага матэрыялу, але і кемліваць, лагічнасць і сканцэнтраванасць думкі.

  У хуткім часе журы падвядзе вынікі алімпіяды. Пераможцам будуць уручаны дыпломы 1, 2 і 3 ступені. Уладальнікі дыпломаў 1 ступені 1 этапу алімпіяды будуць дапушчаны да ўдзелу ў другім (раённым) этапе рэспубліканскай алімпіяды, які адбудзецца ў лістападзе.

 

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Бартош В.Я.